Пластычныя аперацыі, альбо Не як мама нарадзіла


Перажываеш з-за маленькіх грудзей? З’явіліся зморшчыны на твары ці шыі, а амаладжальныя крэмы не ратуюць? Палюбіць сябе такой ці такім, як ёсць, не браць да галавы ці абнавіць сябе? Вы ў «Прываце з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй перадачы – «Пластычныя аперацыі, або Не як мама нарадзіла».

Госць студыі – Алег Стасевіч, пластычны хірург.

Колькі каштуюць пластычныя аперацыі ў Беларусі? Як рэгулярна трэба паўтараць пластыку для захавання эфекту? Якія аперацыі робяць найчасцей і ў якім узросце? Якія прычыны змушаюць беларусак памяншаць і павялічваць грудзі і рабіць падцяжку твару і ў якім узросце? А з якімі праблемамі найчасцей звяртаюцца мужчыны да эстэтычных хірургаў? Якія ўмовы для ажыццяўлення пластыкі? Якія аперацыі самыя папулярныя? Ці шмат беларускіх знакамітасцяў і медыязорак клаліся па скальпель? Ці ганарацца беларусы сваймі аперацыямі публічна?

Алег Стасевіч і Валярына Кустава

Касметалогія і спорт – канкурэнты ці памочнікі пластыкі? Ці магчыма, прытрымліваючыся здаровага ладу жыцця і даглядаючы за скурай – адтэрмінаваць старасць? Ці робяць пластычныя хірургі амаладжальныя аперацыі сабе і сваім родным? У якіх выпадках адгаворваюць кліентаў класціся пад нож? Пластыка – імітацыя маладосці ці новы струмень жыцця? Комплексы ці выпраўленне хібаў прыроды? Як прыняць факт старэння годна?

Наша гераіня – паспяховая PR-спецыялiстка Даша Лебедзева раскажа, навошта павялічыла грудзі. А эксперт выдання – касметолаг Святлана Юрэвіч паразважае пра дачыненні касметалогіі пластычнай хірургіі: сінергія ці ўзаемазамяняльнасць? Што можна рабіць, каб не было патрэбы ў аперацыі? Глядзіце ў поўным выданні!

Што абярэ наш госць: Грудзі першага памеру ці трэцяга? Дачка захацела новыя вусны – дазволіць ці не? Калі захоча нешта скарэктаваць жонка – сам ці даверыце калегам?

Валярына Кустава

А ў вас усе натуральнае, сваё? Як вы ставіцеся да пластычных аперацыяў? Ці шмат у вас знаёмых, якія змянілі сваю знешнасць з дапамогай хірурга? А раптам вы прайшлі праз пластыку і гатовыя распавесці? Пішыце нам на Facebook. Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў новым годзе ў кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама, а таксама онлайн на нашай старонцы.