Пінск міжваенны. Няпольская правінцыя Польшчы


Пінск меў стаць сталіцай Палескага ваяводства ў міжваеннай Польскай рэспубліцы, але быў ёй толькі паўгода.

Умяшаўся лёс вялікі пажар у жніўні 1921 г. моцна знішчыў горад і ваяводскі цэнтр быў перанесены ў Берасце. Але тагачасная польская ўлада захоўвала павагу да рэальнага статусу гораду як буйнога палескага цэнтру з даўняй гістарычнай традыцыяй. Ні ў адным іншым павятовым цэнтры не вялося такога інтэнсіўнага будаўніцтва, як у міжваенным Пінску.