Dэвайс Pi-topCEED: настольны міні-кампутар


 Брытанская кампанія «CEED» збірае сродкі для вытворчасці таннага настольнага кампютара на базе мінікампютара Raspberry Pi. Монаблок «Pi-top» мае падлучаны 13-цалёвы экран і дадатковую плату падлучэння перыферыйных прыладаў. Таксама ў якасці дадатковага модуля ў корпус можна інсталяваць дынамікі.Распрацоўнікі адзначаюць, што іхны монаблок прызначаецца ў першую чаргу для навучання праектаванню і праграмаванню ўласных прыладаў. Кампутар пастаўляецца ў сабраным выглядзе. Для таго, каб набыць монаблок «Pi-topCEED», неабходна ахвяраваць праекту 99 долараў ЗША. Запуск серыйнай вытворчасці ды адпраўленне пакупнікам запланаваны на красавік наступнага года.

Каментары