Belsat Music Live «Песняры» па законе ў «Belsat Music Live»


Гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў дзяржаўны ансамбль «Песняры», які лічыцца адзіным афіцыйным пераемнікам ансамблю пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна.

Музыкі распавядуць, як трапілі ў калектыў, чым займаюцца па-за працаю і як змагаюцца за права «Песнярамі» звацца. У жывым сэце прагучаць песні, якія былі створаныя апошнім часам, а таксама адзін з залатых гітоў ансамблю.

У праграме прагучаць песні:

  • «Кацярынка маладая» (музыка Р. Козырава, словы В. Шарапава)
  • «Жняя» (музыка Р. Козырава, словы Я. Купалы)
  • «Я ліцвін» (музыка Р. Козырава, словы І. Клімашэўскага)
  • «Завушніцы» (музыка У. Мулявіна, словы М. Танка)
Глядзі таксама
Каментары