Перфекцыяністы з «Nizkiz» у «Belsat Music Live»


У 18-м выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна гурт «Nizkiz» пакажа, што такое стадыённы гук.

У размове з Мірай Шульц музыкі распавядуць, ці не надакучыла ім быць перфекцыяністамі і ці пакідаюць яны месца для нечаканасці ды імправізацыі, а таксама прыгадаюць дзяцінства ды раскажуць пра свае ўлюбёныя заняткі па-за музыкаю. У жывой частцы прагучаць галоўныя беларускамоўныя гіты гурта. Чакаецца таксама прэм’ера песні з новага альбому!

Песні, якія прагучаць у праграме:

«Guantanama» – 3.30

«Абсолют» – 3.25

«Цяпер і далей» – 4.30

«Цемра» – 3.25

(музыка і словы Аляксандра Ільіна)