Перастаноўкі ў Службе аховы і Аператыўна-аналітычным цэнтры: каму давярае Лукашэнка


Аляксандр Лукашэнка робіць змены і перастаноўкі ў сілавым блоку. Начальнікам службы бяспекі прызначаны палкоўнік Дзмітрый Шахраеў, а начальнікам аператына-аналітычнага цэнтру – Андрэй Паўлючэнка.

На думку былога следчага Алега Волчака, Лукашэнка два месяца думаў, кім замяніць папярэдніх кіраўнікоў структураў пасля скандалу ў арміі.

«Уся структура ААЦ і службы бяспекі – закрыты інстытут. Павінны быць нейкія бяспечныя крытэрыі».

Паводле Алега Волчака, уся інфармацыя засакрэчаная.

«Дзіўна, што ўсё закрыта. І калі на такую пасаду падымаецца кіраўнік і мы нічога не ведаем, адкуль і што, чый пратэжэ».

«Улада заўсёды робіць упор на асабістую ахову. Службы побач з Лукашэнкам павінны быць правераныя».

Зміцер Міцкевіч з «Belarus security blog» кажа, што на пытанне кадравых перастановак можна глядзець з розных бакоў.

«Мы маем разборкі ў ААЦ. Невядома ці яны звязаныя з пытаннямі суіцыду ў арміі, але калі масава пачынаюць адхіляць кіраўніцтва, гэта паказвае, што пэўная незадаволенасць існуе».

Эксперт падкрэслівае, што гэта структура для Лукашэнкі настолькі важная, што ён прызначае туды самых набліжаных людзей.

Самая давераная асоба Лукашэнкі – Віктар Шэйман. Яго кіраўнік Беларусі выкарыстоўвае ў якасці антыкрызіснага менеджара, кажа Зміцер Міцкевіч.

Больш глядзіце ў відэа.