Пераможцы «Басовішча-2017», гурт «Teleport», – у «Belsat Music Live»


У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – жывы выступ гурта «Teleport», яскравага прадстаўніка беларускай неапсіхадэліі.

Хлопцы падзеляцца сваймі высновамі з вядоўцаю Міраю Шульц пасля выступаў у Нямеччыне, адкажуць на закіды ў старамоднасці ды сыграюць магічны сэт з песень з будучага альбому.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «Leta» (музыка і словы Максіма Мацэвіча)
  • «Nioman» (словы і музыка Яўгена Цярэнцьева)
  • «Padvojnasc» (словы і музыка Яўгена Цярэнцьева)
  • «Moj ladny sviet» (словы і музыка Яўгена Цярэнцьева)
  • «Luna» (словы і музыка Яўгена Цярэнцьева)