Перамога ці параза Беларусі на «Захадзе»? «ПраСвет» з Алінай Коўшык


Як вайсковыя вучэнні могуць пагоршыць імідж Менску? Чаму беларускія міратворцы не з’явяцца на Данбасе? Ці Вейшнорыя забаўляе лідара «Белага легіёну»?

«Захад-2017» як пагроза суверэнітэту Беларусі

Буйныя беларуска-расейскія манеўры адбываюцца на нашай тэрыторыі кожныя 4 гады. Але пасля анексіі Крыму і ўводу гібрыдных расейскіх войскаў на Данбас гэтыя вучэнні выклікаюць значна больш трывогаў і ў саміх беларусаў, і ў нашых суседзяў. «Захад-2017» нясе пагрозу суверэнітэту Беларусі адразу на некалькіх узроўнях. Сюжэт Яраслава Сцешыка.

Андрэй Казакевіч: «Верагоднасць беларускіх міратворцаў на Данбасе невысокая»

Як далёка мы ад міратворчай місіі на Данбасе? Што падчас беларуска-расейскіх вучэнняў можа сапсаваць адносіны Менску з Захадам? Інтэрвʼю з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытуту «Палітычная сфера».

Пуцінскія міратворцы на Данбасе. Каму яны патрэбныя?

Спачатку Кіеў а праз два гады і Масква. Абедзве краіны бачаць сэнс ва ўводзе міратворцаў ААН на Данбас. Што праўда, кожная сталіца бачыць місію па-свойму. Хто мог бы забяспечыць мір на ўсходзе Украіны, якімі сіламі? І чаму Расея так спазнілася з гэтым рашэннем?

Што палкоўнік КДБ сказаў лідару «Белага легіёну»?

Сяргей Бульба жыве ва Украіне, куды ён выехаў калі адчуў сябе непатрэбным на Радзіме. Ягоных паплечнікаў, якія засталіся ў Беларусі, абвінавачваюць у арганізацыі незаконнага ўзброенага фармавання ў рамках так званай «Справы патрыётаў». 16 яе фігурантаў выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і 21 верасня ўладам прыйдзецца вырашаць што рабіць з імі далей. Ці справа звязаная з вучэннямі «Захад»? З Сяргеям Бульбам размаўляў Сяргей Пеляса.

Чаму Кадыраву баліць Мʼянма?

Напрыканцы лета ў 50-мільённай М’янме, дзе жыве 130 народнасцяў і этнічных групаў, аднавіўся канфлікт паміж паміж паміж будыстамі і мусульманамі з народнасці рохінг’я. Першыя вінавацяць другіх у тэрарызме, другія першых – генацыдзе. За ўсім гэтым сочыць лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чы. Сочыць і маўчыць.