Перакладчыку Васілю Сёмуху – 80 гадоў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGLVh0RWZ5MzZBXzQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Знакамітаму перакладчыку Бібліі, «Фаўста» і шматлікіх іншых сусветна значных кніг Васілю Сёмуху спаўняецца 80 гадоў. Падзею адсвяткавалі ў кнігарні «логвінаЎ».Самога юбілята не было – на жаль, не дазваляе зрок. Але павіншаваць яго прыйшлі перакладчыкі розных пакаленняў, і для кожнага з іх Васіль Сёмуха – гуру і арыенцір. Яны падарылі майстру свае пераклады і назвалі ўлюбёныя кнігі ў ягоным перастварэнні.

Кажа перакладчыца Марына Казлоўская: «Пераклад з Гофмана «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр», сама назва вельмі каларытная. І другі тэкст – гэта «Парфума» Патрыка Зюскінда. Я чытала яго яшчэ калі Зюскінд быў не такі знакаміты, калі не было фільму».

Шмат хто прызнаваўся, што чытаў пераклады Сёмухі не дзеля саміх твораў, а дзеля ягонай непаўторнай і жывой мовы. Спадар Васіль перастварыў на беларускую асноўную класіку з нямецкай (Гётэ, Шылер, Гайнэ, Ман, Рыльке), а таксама з польскай, латыскай, лацінскай, іспанскай, нарвескай, армянскай ды іншых моваў.

Але найгалоўнейшай сваёй працы ён аддаў 14 гадоў, як згадвае тэолаг Ірына Дубянецкая: «Васіль Сёмуха ўзяўся за самы значны твор заходняй цывілізацыі – гэта пераклад Бібліі на беларускую мову. І тут ужо кіраваўся такімі скарынаўскімі памкненнямі. І гэта сапраўды была праца насуперак усяму. На той час ён не быў знаёмы з перакладам Янкі Станкевіча, які быў зроблены раней, таму што ён не даходзіў у савецкую прастору».

Спадар Васіль не святкуе дзён народзінаў, таму афіцыйна нагодаю сустрэчы стала нядаўняе перавыданне ягонага перакладу Ніцшэ «Так сказаў Заратустра». Што ж, перакладчыкі людзі сціплыя, нават такія тытаны беларускай культуры, як Васіль Сёмуха.ІНШЫЯ ТЭМЫ: Уладзімір Арлоў не чакаў прэміі з Балгарыі. Таямніцы батлейкі ад Алеся Лася. «Бан-Жвірба» паказаў фрагменты новага альбому. Міхалок адзначае дзень народзінаў.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык «Белсат»