«Пазваніла дырэктар школы: у нас на стадыёне – сляды лятаючай талеркі»


Даследчыкі анамальных з’яваў Ілля і Яўген кожныя ўлетку выходныя прысвячаюць экспедыцыям.

Гэтым разам яны выязджаюць на пошукі лятучых ззяючых шароў у Магілёўскую вобласць. Далучайцеся да гэтай незвычайнай вандроўкі, каб адчуць смак прыгодаў ды паглядзець, як праходзяць даследаванні незвычайных з’яваў. Арганізацыя «Уфаком» зладзіла ўжо каля 190 экспедыцыяў.