Пазняк, Статкевіч і Мілінкевіч пра дыпламатыю ў спартовых касцюмах


Ці пратэсты і суворая рэакцыя ўладаў сарвуць чарговую лібералізацыю з Захадам? Інтэрв’ю з Зянонам Пазняком і Аляксандрам Мілінкевічам пра пратэсты ў Беларусі, рэакцыю Захаду і ўплыў Масквы. Што можа былы прэзідэнт? А таксама навошта аксакалы Усходняй Еўропы сустрэліся ў Літве? «ПраСвет» з Алінай Коўшык.

Дыпламаты ў спартовых касцюмах

Збітыя людзі, дзясяткі затрыманняў, штрафы і арышты ўдзельнікам акцыяў пратэсту. Здаецца, больш ніякае лібералізацыі, а Беларусь – за крок ад новага «ледніковага перыяду» у дачыненнях з Захадам. Але ўсё гэта – у абʼектывах незалежных медыяў. У паралельным свеце дзяржаўных тэлеканалаў пужаюць анархістамі і нацыстамі. Аляксандр Лукашэнка выступае прыхільнікам абʼяднанай Еўропы, а Уладзімір Макей сустракаецца з бельгійскім віцэ-прэмʼерам. Дзве рэальнасці сустрэнуцца 25-га сакавіка, у Дзень Волі. Які будзе вынік гэтага сутыкнення – паспрабаваў высветліць Ігар Кулей.Каментуюць Мікалай Статкевіч і Богдан Здраеўскі, кіраўнік групы Еўрапарламенту па стасунках з Беларуссю.

Зянон Пазьняк «Бандыцкім нападам трэба супраціўляцца сілай»

Як рыхтавацца да 25-га сакавіка, як дзейнічае Масква і чаго чакаць ад Захаду? Інтэрв’ю з Зянонам Пазняком, старшынём Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, лідарам апазіцыі ў Вярхоўным Савеце РБ 12 склікання.

Міжмор’е былых прэзідэнтаў

Украіна адчайна спрабуе прыцягнуць увагу да сваіх праблемаў, каб не застацца з імі сам-насам. Менскія дамоўленасці не працуюць, у краіне вайна і хаос. У той час як Еўразвяз пераймаецца ўнутранымі праблемамі, Кіеў стварае балтыйска-чарнаморскую ініцыятыву, мэта якой – абʼяднаць аўтарытэт былых кіраўнікоў рэгіёну. Які яны маюць супольны інтарэс і якую ролю адыгрывае пагроза з боку Расеі? Руслан Шошын.

Мілінкевіч: «У 2006 г. рыхтаваліся правакацыі. Мы іх пазбеглі»

Пра што і з кім размаўляў Аляксандр Мілінкевіч ўначы 19 сакавіка 2006 г.? Якія правакацыі рыхтаваліся падчас пратэстаў? Чаму ён супраць эканамічных санкцыяў супраць Беларусі, але за персанальныя? Якія правакацыі ўдалося перадухіліць у 2006 г. падчас пратэстаў? Інтэрв’ю з былым кандыдатам на прэзідэнта Аляксандрам Мілінкевічам.