Павел Усаў: Эфектыўнасці ад еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі няма


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZVlGaU5ic1ppc00lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Яшчэ ўчора ўлады Беларусі адхрышчваліся ад еўрапейскіх стандартаў. А ўжо сёння афіцыйны Менск жадае падпісаць новы базавы дакумент аб развіцці адносінаў з Бруселем. Стары трук балансавання паміж Захадам і Усходам, ці ўсё ж сапраўдная актывізацыя еўрапейскага вектару?Пра новы фармат пагаднення, а таксама ўмовы: поўную адмену санкцыяў – заявіў міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей. Дыпламат нагадаў, што Беларусь заўсёды выступала за раўнапраўны і паўнавартасны дыялог з заходнімі партнёрамі – Еўразвязам і ЗША. Канчатковым крокам пры гэтым мае стаць поўная адмена абмежавальных захадаў, што вывела б супрацу на зусім новы ўзровень. Санкцыі Бруселю супраць 170 прадстаўнікоў уладаў Беларусі ды трох кампаніяў замарожаныя да лютага.Супрацоўніцтва Менску і Бруселю ў «Гарачым каментары» каментуе палітолаг Павел Усаў.«Галоўныя перашкоды для эканамічнага паглыблення ляжаць у двух аспектах: смяротнае пакаранне і адсутнасць рэальных эканамічных рэформаў. Без гэтага не мае сэнсу падпісваць дамоўленасці і развіваць супрацоўніцтва. Пакуль што ніхто падобныя заявы не ўспрымае. ЕЗ будуе дачыненні праз прызму расейскай палітыкі а не рэальныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, а ў Беларусі іх няма. Пакуль існуе расейская агрэсія, будзе жаданне еўрапейскіх чыноўнікаў фарбаваць беларускі рэжым у ружовы колер. Таму што ЕЗ павінен паказаць дзейнасць сваёй палітыкі на ўсходзе. І Беларусь – балючая кропка для Расеі. Ёсць упэўненасць еўрапейскіх палітыкаў, што Лукашэнка грае ў сваю гульню і дзеля гэтага трэба стварыць сферу для манеўра Беларусі на захад. Эфектыўнасці ад еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі няма», – мяркуе Павел Усаў.Больш глядзіце ў відэматэрыяле.ДР, belsat.eu