Павел Шарамет: Сітуацыя з Колем Лукашэнкам пачала раздражняць


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWjNwcFJIRHpOcEElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Чыя каманда пераможа на хакейным турніры ў Беларусі? Адказ просты – тая, у якой гуляе Лукашэнка. Праўда, цяпер не толькі Аляксандр, але і нашчадак. Каманда Колі Лукашэнкі перамагла ў «Залатой шайбе», спаборніцтве па хакеі сярод аматараў ва ўзросце 13-14 гадоў. Праўда, аматарскай каманда сына кіраўніка Беларусі была толькі паводле назову.Палова гульцоў каманды – наведнікі спартовых школаў. Акрамя каманднай узнагароды, малодшы Лукашэнка атрымаў і прыз, як найлепшы бамбардзір чэмпіянату.Вызначыўся ж Коля не толькі колькасцю закінутых шайбаў – адзіны ў камандзе ён замест белага меў шлем чорнага колеру, а на кашульцы – нумар адзін, такі ж, пад якім на лёд выходзіць і Лукашэнка-старэйшы.Спартовы аглядальнік Аляксандр Пуціла заўважыў: няма нічога дрэннага ў тым, што бацька хоча, каб сын займаўся спортам. «Але тое, як гэта падаецца, датычыць разумовых здольнасцяў бацькі. Разумовых здольнасцяў Лукашэнкі хапае, каб адштурхнуць ад спорту, ад спаборніцтваў »Залатая шайба« беларусаў, якія цвяроза думаюць і бачаць увесь гэты цырк. Што датычыць шлему, то я здзіўляюся, што ён увогуле не ў залатым шлеме гуляў. Паводле правілаў усіх спаборніцтваў, каманда, у форме якой пануе, да прыкладу, чырвоны, сіні ці нават чорны колер, павінна гуляць у такіх жа шлемах, каб не было стракатасці», – адзначыў спадар Пуціла.Журналіст Павел Шарамет дадаў, што Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае наймалодшага сына Мікалая, каб крыху ацяпліць свой вобраз дыктатара. На думку журналіста, кіраўнік Беларусі згубіў пачуццё меры. «Я думаю, што большасць беларусаў гэтая гісторыя спачатку палохала, а цяпер стала раздражняць», – мяркуе Павел Шарамет.На ягоную думку, Коля Лукашэнка наўрад ці стане наступнікам сённяшняга кіраўніка Беларусі. «Ёсць толькі адзін прыклад у гісторыі, калі ўлада перайшла ад бацькі да сына, а пазней і да ўнука. Гэта гісторыя паўночнакарэйскіх дыктатараў. Калі беларусы – гэта паўночныя карэйцы, то можа быць, што таксама гэтак будзе. Нічога выключыць нельга. Мне здаецца, што беларусы, мы з вамі, – мы еўрапейскі народ. У гісторыі Еўропы шмат было трагічных і крывавых момантаў, але гэта ўвогуле крыху трагічна-карыкатурны, крывава-карыкатурны момант – тое, што адбываецца ў Беларусі. Таму я не думаю, што мы пабачым спадчынніка Мікалая Лукашэнку», – сказаў Павел Шарамет.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu