Павел Белавус: Застаецца вельмі мала часу, каб арганізаваць добрае мерапрыемства да 100-годдзя БНР


Кіраўнік крамы Symbal.by Павел Белавус заявіў ў «Гарачым каментары», што калі аргкамітэт святкавання 100-годдзя БНР у хуткім часе не знойдзе кансэнсус і не дамовіцца з Менгарвыканкамам, то ён будзе займацца рэалізацыяй уласнага плана на Дзень Волі.

«Мы ўзялі на сябе адказнасць зрабіць добрае культурнае музычнае масавае мерапрыемства. Мы да гэтага рыхтаваліся, нават самі звярталіся ў Менгарвыканкам, і ў выніку атрымалі адказ, што горад прапануе дзве пляцоўкі – каля Опернага тэатру і ў скверы Янкі Купалы. Мы разглядаем гэта як добры варыянт. Але каб гэта арганізаваць трэба мець канчатковы адказ – да пятніцы, у скрайнім выпадку да панядзелка. Бо застаецца вельмі мала часу, каб арганізаваць сапраўды добрае мерапрыемства», – кажа Белавус.

Цалкам размова – ў відэа.

ІІ, belsat.eu

Фота – Siarhei Balai/ZUMAPRESS.com