Гарачы каментар Павал Усаў: «Пытанне авіябазы – найважнейшае для Расеі»


Пасля сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным у Менску ў пашыраным фармаце, абодва прэзідэнты пагутарылі тэт-а-тэт. Пра што паміж імі вялася мова – у студыі «Белсату» каментуе доктар палітычных навук Павал Усаў.Пытанні прыватызацыі і інтэграцыі – нязвязаныя. Для Расеі гэта, канешне, ключавыя пытанні, але на сённяшні момант пытанне інтэграцыі паміж Расеяй, Беларуссю і Казахстанам дасягнула столі.Ніякіх сумневаў, што Беларусь не зможа выйсці з расейскіх інтэграцыйных працэсаў, няма.З палітычнага і стратэгічнага пунктаў гледжання найважнейшае пытанне для Расеі – пытанне авіябазы.Дамоўленасць па базе падпісалі, імаверна, у 2014 годзе. Яе схавалі ў стол, каб выцягнуць грошы ад Захаду.У Расеі заканчваюцца грошы, каб набываць новыя беларускія прадпрыемствы і інвеставаць у іх. Так, Расея б жадала яшчэ больш прывязаць да сябе Беларусь прыватызацыяй найбуйнейшых беларускіх, перадусім нафтаперапрацоўчых, прадпрыемстваў, але дастаткова паставіць у Беларусі яшчэ адну базу – і ўсё: у гульні «Лукашэнка – ахоўнік і гарант незалежнасці Беларусі» будзе пастаўленая сімвалічная кропка.Каб адарваць Беларусь ад Расеі, Еўразвяз павінен даць Беларусі ў 3 або нават 10 разоў больш, чым дае Расея.Лукашэнка быў антыеўрапейскі і заўсёды будзе антыеўрапейскі.Наўрад ці Расея будзе плаціць за размяшчэнне будучай базы.Глядзіце размову ў відэаматэрыяле.

Каментары