«Патрабаванне расейскіх дальнабойнікаў – адстаўка ўраду»


Каардынатар пратэсту расейскіх дальнабойнікаў Сяргей Гуляеў завітаў у студыю «Белсату».

Агульнанацыянальная забастоўка дальнабойнікаў у Расеі, якую, здавалася б, на нейкі час скінуў з інфармацыйнай павесткі дня тэракт у піцерскім метро, усцяж трывае. І пагатоў пратэсты дакаціліся да Масквы. У літаральным сэнсе.

Баставаць дальнабойнікі прыехалі ў горад Рэўтаў, гэта кіламетраў 15 ад расейскай сталіцы. Як і ў іншых частках краіны, не абышлося без супрацьдзеяння паліцыі. Агулам пратэсты адбываюцца літаральна па ўсёй краіне вось ужо чацвёрты тыдзень. Кіроўцы патрабуюць адмены платы за праезд цяжкавікоў федэральнымі трасамі. Між тым прынамсі пакуль што прыслухоўвацца да ўласных грамадзянаў Крэмль асабліва не збіраецца: з 15 красавіка скандальны збор «Платон» улады краіны ўсё-ткі павялічылі. Адразу на чвэрць. У «Гарачым каментары» – Сяргей Гуляеў, каардынатар пратэсту дальнабойнікаў.

«Былі гэтак званыя сустрэчы Мядзведзева з так званымі дальнабойнікамі, якія нічога супольнага з дальнабойнікамі не маюць. Яны даюць тэлевізійную карцінку нібыта ўрад дамаўляецца з дальнабойнікамі. На самой справе ніякія патрабаванні не былі задаволеныя. Пратэст цягнецца з 2015 года, і цяпер чарговая фаза гэтага пратэсту ў сувязі з павышэннем падатку «ратэнбергаўскага». Калі ў 2015 годзе патрабаваннем была адмена «Платона» альбо зніжэнне тарыфу, то цяпер галоўнае патрабаванне дальнабойнікаў – адстаўка ўраду, выражэнне недаверу Пуціну, поўная адмена «Платона» як падатку, які, хутчэй, нават аброк, які не ідзе ні на рэмонт дарогаў, не папаўняе бюджэт. Гэта чыста карупцыйнай схема па выманні грошай з кішэняў падаткаплацельшчыкаў», – заявіў Сяргей Гуляеў.

Глядзіце таксама: