Паставы, якія мы выбіраем


Шараговае беларускае мястэчка стала нешараговым дзякуючы двум Тызэнгаўзам: Антонію-міністру і Канстанціну-навукоўцу.

Першы перабудаваў і перапланаваў паселішча. Сёння ягоныя ацалелыя будынкі гістарычны гонар пастаўцаў. Другі разбудаваў сядзібу з палацам і пераўтварыў яе ў цэнтр арніталогіі, вядомы далёка за межамі Беларусі. Пастаўскія жыхары – вялікія патрыёты свайго гораду: хоць і трымаюць пакуль помнік Леніну на плошчы, з большай ахвотай праектуюць і ставяць помнікі сваім героям Тызэнгаўзам.