Мaю прaвa Парады юрыстаў арганізатарам масавых мерапрыемстваў


https://youtu.be/sWGCCS3TKIQ

У рубрыцы «Ведай свае правы!» парады праваабаронцы для тых, хто мае намер выступіць арганізатарам масавага мерапрыемства.

ЖКГ выстаўляе рахункі за кватэры, дзе ніхто не жыве

Пакуль фірма-замоўнік высвятляе ў судзе адносіны з фірмаю-забудоўнікам, камунальнікі Ждановічаў выставілі жыхарам дому шматмільённыя рахункі за абслугоўванне кватэраў, у якіх ніхто не жыве. Да таго ж людзі скардзяцца, што з кранаў замест вады цячэ брудная вадкасць. Утрыманне жалеза ў ёй, згодна экспертызе, перавышае норму ўтрая.

Ці пераможа Беларусь карупцыю?

Набыў моц «Закон аб барацьбе з карупцыяй». Карэспандэнты «Маю права» запыталіся ў менчукоў, ці магчыма перамагчы гэтую дзяржаўную хваробу?

Шматмільённыя няўстойкі за супрацу з дзяржавай

Бізнесовец з Гомля прапанаваў адміністрацыі Чыгуначнага раёну гораду свае паслугі для вырабу і ўсталяванню памятнага знаку. Добрая справа распачалася добра, а скончылася аднабаковым скасаваннем дамовы з бізнесоўцам і пагрозаю яму шматмільённымі няўстойкамі.

Аварыйная служба прыязджае толькі праз 15 гадзінаў

Апошняя калекцыя знакамітай беларускай дызайнеркі Юліі Латушкінай аказалася пад пагрозаю. У памяшканні атэлье прарвала трубы ацяплення. Цягам 15 гадзінаў ніводная аварыйная служба не прыехала, каб перакрыць гарачую ваду.

Каментары