Паповіч: Рэферэндум у Нідэрландах – не прысуд для Украіны


«Шчыра скажу, было б сюрпрызам, калі б вынікі рэферэндуму ў Нідэрландах былі іншыя. Паколькі было вядома, што не было вялікай зацікаўленасці сярод насельніцтва гэтай краіны падчас гэтага галасавання. Тым не менш сацыялагічныя апытанні паказвалі, што галандцы, якія збіраліся галасаваць, выступаюць супраць асацыяцыі з Украінай. Тут было такое пытанне, ці адбудзецца ўвогуле гэты рэферэндум у плане яўкі. На жаль, для Украіны, яўкі хапіла. Але вынік гэтага рэферэндуму не прысуд для Украіны і не трагедыя. Мне падаецца, тут трэба самому ЕЗ дастаткова ўвагі надаваць той палітыцы, якую ён праводзяць», – заявіла Вольга Паповіч.

Сваім меркаваннем наконт вынікаў рэферэндуму падзялілася і грамадская актывістка Дарʼя Слабчанка, якая назірала за працэсам галасавання:

«Як і шмат якія галандцы я пачала цікавіцца рэферэндумам бліжэй да самой даты. Неяк у апошні тыдзень усе ўцягнуліся ў працэс. Для шмат якіх галандцаў рэферэндум быў не пра Украіну. Украіна тут была, хутчэй, ахвярай абставінаў. Я проста зайшла на ўчастак і сказала, што я з Беларусі, папрасіла там застацца паназіраць. Мяне вельмі прыязна сустрэлі, атмасфера была непараўнальная з нашай (у Беларусі). Людзі заходзілі, жартавалі. Пасля працэдура была даволі празрыстая, хаця ў мяне не было ніякай акрэдытацыі, ніякага дакументу. Мне паказалі ўсё як назіральніку. Шмат хто з галандцаў засмучаны вынікамі, бо гэты рэферэндум будзе мець вялікія наступствы для самой краіны».