Загінуў на працы? Сам вінаваты! Начальства замятае сляды


Віктар Саладуха, бацька траіх дзяцей, працаваў на Смаргонскім камбінаце хлебапрадуктаў. 12-га кастрычніка на працоўным месцы нага Віктара трапіла ў шнэк.

Хуткую выклікалі толькі праз 20 хвілінаў. Калі ж медыкі прыехалі, то не змаглі дастаць пацярпелага са шнэка. Тады выклікалі ратавальнікаў. Але праз паўтары гадзіны 34-гадовы мужчына памёр. Прычынаю смерці стаў болевы шок.

Цяпер жа выплатаў за вытворчую траўму спадарыня Таццяна – удава Віктара – можа не атрымаць. На камбінаце робяць усё, каб перакласці віну на ейнага мужа, – напрыклад, абвяшчаюць, што працаўнік быў п’яным. Таццяна звярнулася ў нашую праграму па дапамогу, каб знайсці сапраўдных вінаватых у смерці мужа.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Амапаўцы жорстка збілі людзей, якія проста прыйшлі паслухаць музыку.
  • Апытанне: куды звяртацца, калі вашыя правы парушаюць праваахоўнікі?
  • У Бабруйску намагаюцца ўзаконіць месца пахавання хатняе жывёлы.
  • Жыхары пасёлку Мар’яліва асцерагаюцца станцыі мабільнае сувязі.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Фота sk.gov.by