Палітычны аглядальнік з Арменіі: Самае цікавае пачнецца заўтра


Айк Халацян выказаўся ў эфіры «Белсату» пра пратэсты ў Арменіі.

Тысячы людзей на вуліцах Армянскіх гарадоў пратэстуюць супраць прызначэння парламентам на пасаду прэм’ер міністра Сержа Саргсьяна. Былога прэзідэнта, які апошнія 10 год кіраваў Арменіяй. З юрыдычнага пункту гледжання ўсё законна – тры гады таму ў краіне адбыўся рэферэндум, які змяніў Арменію ў парламенцкую рэспубліку. Але пратэстоўцы ўзгадваюць, Саргсьян абяцаў, што не будзе прэтэндаваць на пасаду прэмʼера, і зараз парушыў сваё слова. Хто пераможа ў гэтым супрацьстаянні, высвятляем у размове з маім госцем, палітычным аглядальнікам Айкам Халацянам.

«Самае цікавае пачнецца раніцай, таму што сёння ўвечары падчас мітынгу Нікол Пашыньян анансаваў, што заўтра працягнуць блакаваць будынкі дзяржведамстваў. А таксама акрамя цэнтральных вуліцаў ён заклікаў блакаваць вуліцы ўжо па ўсяму Ерэвану. І ўжо заўтра стане зразумела, ці хопіць у пратэстоўцаў рэсурсу, каб гэта зрабіць. І як на гэта, ужо пасля абрання, адрэагуе Серж Саргсьян і ўлады», – заявіў Айк Халацян.