Палітолаг: Спецслужбы абараняюць Лукашэнку ад «рускага свету»


У Менску прайшла вечарына памяці… былога лідара ДНР Захарчанкі. На ёй прысутнічалі каля 50 асобаў. Чаму такія вечарыны адбываюцца ў нашай краіны і што гэта ўсё азначае? З якога боку да нас «ускоквае» «рускі мір»? Пра гэта – у размове з палітолагам Алесем Папко.

На пытанне, чаму пракуратура і спецслужбы не зацікавіліся такой вечарынай, госць студыі «Белсату» адказаў:

«Я думаю, беларускія спецслужбы ўсё ж займаюцца гэтай справай. На мой погляд, беларускія спецслужбы трымаюць гэтыя плыні пад кантролем, але не таму, што ім вельмі падабаецца суверэнітэт Беларусі, беларуская культура. Гэта службы, якія служаць Аляксандру Лукашэнку. Яны будуць абараняць яго ад вось такіх прадстаўнікоў «рускага міру» роўна ў такой ступені, наколькі гэтыя прадстаўнікі небяспечныя персанальна для ўлады Аляксандр Лукашэнкі».

Фотаздымак на застаўцы да відэа ITAR-TASS / Artyom Geodakyan/ Forum