Палітолаг Кірыл Коктыш: Беларусь на перамовах з Расеяй гуляе пустымі картамі


Беларусь узняла тарыфы на транзіт расейскай нафты – паліўны канфлікт паміж «саюзнікамі» працягваецца.

«Гэтае пытанне было б вырашана, каб Беларусь не імкнулася выкарыстаць тактыку балансавання паміж Захадам і Усходам, пагражаць, што калі што не так, то нам дасць грошы Захад. Гэта сёння пустая пагроза. Расея гэта добра ведае. Калі ты выкладаеш на перамовах пустую карту, то гэта памылка», – лічыць расейскі палітолаг родам з Беларусі Кірыл Коктыш.

Да чаго могуць прывесці спрэчкі?

«У Расеі шмат аналітыкаў, якія кажуць, што Беларусь – гэта тое самае, што і Украіна. І што тая матрыца, якая пасуе да тлумачэння падзеяў ва Украіне можа ўжывацца і датычна Беларусі. Трэба шмат чаго зрабіць, каб разбіць гэты пункт гледжання, пераканаць, што Украіна і Беларусь – гэта розныя рэчаіснасці, анамнез і традыцыі», – кажа эксперт.

Беларускім уладам ён раіць браць прыклад з Казахстана.

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

Чытайце таксама: