Мова Нанова Палескія спевы


Колькі год песням, што спяваюць на Палессі? У чым іх адметнасць? Як гучыць палеская гаворка? Ці адрозніваюцца палешукі ад іншых беларусаў? Вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская накіраваліся на фолк-фестываль «Камяніца», каб пачуць аўтэнтычныя спевы ў выкананні гурта «Чабатухі» з-пад Пінску і дуэта з Драгічыншчыны і пазнаёміцца з іх выканаўцамі, а таксама пагутарыць са знаўцам палескіх песень лідарам гурта «Вурай» Сержуком Доўгушавым.

Асаблівасці палескіх (брэсцка-пінскіх) гаворак

наяўнасць дыфтонгаў іе і уо у націскных складах: дзіед (дзед), дуом (дом);

вымаўленне пад націскам і замест літаратурнага е: ліс (лес), літо (лета), хліб (хлеб);

оканне: нога, голова;

пераход ы ў у: буў (быў), була (была), бук (бык);

наяўнасць цвёрдых зычных замест мяккіх, што ўласцівыя літаратурнай мове і іншым дыялектам: зыма (зіма), вэчор (вечар);

канцавы фармант інфінітываў –ты: чытаты (чытаць), ходыты (хадзіць);

канчатак назоўнікаў множнага ліку –ові: сынові (сыны), братові (браты).

Каментары