Пальчыс – палітыкам: Хопіць хайпіць на БНР і 25 сакавіка


Блогер, грамадскі актывіст Эдуард Пальчыс ініцыяваў грамадскую кампанію па шырокім святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Мы хочам, каб 25 сакавіка набыло фармат нацыянальнага свята. А ў нас дзесяцігоддзямі гэта антырэжымны мітынг», – заявіў Пальчыс у праграме «Размова дня».

Гадавіну абвяшчэння БНР, на ягоную думку, «пара выводзіць з-пад апазіцыйнасці».

«Гадамі палітычныя партыі і лідары хайпілі: прысвойвалі сабе дату і спрабавалі рабіць рэйтынгі», – наракае Эдуард Пальчыс.

Падрабязней пра гэта, пра планаваную праграму святкавання 100-годдзя БНР ад канцэрта да масавых застолляў, пра тое, чаму беларусы не ўсведамляюць важнасці гэтай падзеі, пра рэферэндум наконт датаў для Дня незалежнасці – у поўным выданні праграмы «Размова дня» Усевалада Сцебуракі з Эдуардам Пальчысам.