Кожны з нас Паклала ў кватэры новую плітку, а суд загадаў… накрыць яе лінолеумам!


Неўтаймаваная жыхарка шматкватэрнага менскага дому судзіцца са сваймі суседзямі, закідваючы скаргамі ўсе магчымыя ведамствы.

Адзін з канфліктаў узнік праз кафлю, якую паклала ў калідоры суседка зверху.

«Яна сказала: я выкарыстаю свае метады – пушчу электрычны ток па выцяжцы, каб шархнула так, каб памятала ўсё жыццё», – узгадвае жанчына, якая толькі зрабіла рамонт.

Ваяўнічая пенсіянерка патрабавала здзерці кафлю. «Яна нам зладзіла пекла, сапраўднае пекла», – скардзіцца суразмоўніца, якую суд у выніку прымусіў пакласці на плітку лінолеум.

Суседзі напужаныя да такой ступені, што прасілі перад камерай закрыць іхныя твары. «Белсат» знайшоў неўтаймаваную скаржніцу… ў судзе. Падрабязнасці – у відэамасюжэце з нашага ток-шоу «Кожны з нас».

Глядзець выданне «Кожны з нас» пра войны суседзяў цалкам:

Фота на перадпраглядзе O-vannoy.ru

 

Каментары