Лета ў «Аб'ектыве» Паглядзіце, які партрэт Скарыны намалявала мастачка з Нідэрландаў


Ужо трэці год запар у памежным мястэчку Друя ладзіцца мастацкі пленэр. Сёлета тут сабралася каля 40 мастакоў, якія, на 9 дзён аасобіўшыся ад шумнага жыцця ў гарадах, і жывучы ў былых келлях старажытнага кляштару бернардзінцаў, прысвяцілі час творчасці.

Падмацоўвае гэта месца не толькі беларускіх мастакоў. Натхняцца краявідамі Друі сёлета прыехалі творцы з Расеі і Нідэрландаў. Стварыць непаўторную атмасферу лучнасці ды зрабіць сёлетні пленэр больш насычаным дапамаглі музыкі, літаратары, а таксама іншыя творцы, сярод якіх Піт Паўлаў, Уладзімір Някляеў ды Адам Глобус.

Сёлетні пленэр мае адмысловую назву – «Скарынэр» і прысвечаны пяцісотгадоваму юбілею беларускай Бібліі і беларускага кнігадруку. Падчас пленэру мастакі стварылі эцюды не толькі з выявамі самой Друі і яе ваколіцаў, але і ўвасобілі у палотнах вобраз самога Францішка Скарыны.

Глядзі таксама
Каментары