Гэты сродак масавай інфармацыі распаўсюджвае беларускую мову і навіны на ўвесь свет.
У касцёле святога Барталамея імшы па-беларуску шэсць дзён на тыдзень адпраўляюць два ксяндзы – паляк і беларус. Касцёл у Зарэччы беларускай каталіцкай супольнасці Вільні перадалі ў 1997 годзе. Да 2016 года набажэнствы адбываліся на дзвюх мовах – беларускай ды польскай. З 2016-га імшы адбываюцца выключна па-беларуску.
Японец з Токё Кен Сібата свабодна размаўляе па-беларуску. Ён абараніў бакалаўрскую працу на тэму паэзіі Максіма Багдановіча. Пасля была магістарская, прысвечаная той самай тэматыцы. Цяпер Кен Сібата рыхтуе зборнік перакладаў на японскую мову – каля дваццаці вершаў класіка беларускае паэзіі.