Мaю прaвa Паглядзіце на беларускі пратэз рукі. Гэта проста здзек!


Жанчына страціла руку на працы. Ёй паставілі беларускі пратэз, і цяпер нікуды не бяруць.

Гісторыя Вольгі Віткоўскай, раней – Таўпянец, вядомая бадай усяму Віцебску. На жаль, да вядомасці спрычыніліся вельмі сумныя абставіны.

Праграма «Маю права» цалкам

Амаль два гады таму Вольга страціла пясць на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве «Дэлі Ост». У жніўні 2016 года распачалі крымінальную справу, але далей нічога не рухаецца. Дагэтуль нешта правяраюць, адбываюцца разнастайныя экспертызы. Вольга амаль штотыдзень звязваецца са следчым у сваёй справе, але ўцямнага адказу дамагчыся не можа.

Жанчыне аформілі трэцюю групу інваліднасці і паводле страхоўкі бясплатна далі айчынны пратэз, але ён выконвае толькі касметычную функцыю, з ім Вольгу не бяруць нават на элементарную працу. А пенсія для інваліда – толькі Br 150 на месяц.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Ахвяры хатняга гвалту пра пошукі выйсця і ратавання
  • Апытанне: адкуль бярэцца хатні гвалт?
  • У пасёлку Прылукі на Меншчыне дзіцячая пляцоўка месціцца побач з пестыцыдамі.
  • Улады Менску вырашылі скараціць колькасць грамадскага транспарту.
Каментары