Паглядзіце, куды ідуць вашыя падаткі


Фота на застаўцы Viktor Drachev/TASS/Forum

Распавядаем, куды ідуць грошы беларускіх падаткаплацельшчыкаў замест медыцыны і адукацыі.

Велізарная доля грошай з нашых падаткаў ідзе на фінансаванне дзяржаўных праграм, пра вынікі выканання якіх нам ніхто не паведамляе, і ў бюджэт саюзнай дзяржавы. Пра тое, колькі аддаюць беларусы ў бюджэт Саюзнай дзяржавы – у відэа вышэй.

А гэта – поўнае выданне праграмы «Рапарт» аб падаткавай сістэме ў Беларусі:

Калі паўсюль у свеце памеры падаткаў і іхнае збіранне ёсць вынік пагаднення паміж дзяржаваю і насельніцтвам (праз механізмы прадстаўнічай дэмакратыі), то ў лукашэнкаўскай Беларусі гэта ёсць сфера нахабнага гвалту, што здзяйсняе дзяржава над суб’ектамі гаспадарання і фізічнымі асобамі.

Замест адказнасці перад насельніцтвам за дбайнае выкарыстанне народных грошай беларуская дзяржава выдаткоўвае фінансы патаемна, праз заблытаную сістэму схаваных артыкулаў бюджэту. Насустрач ідзе ўсенародны супраціў такому становішчу. Яскравы прыклад змаганне з дарожным падаткам праз масавую адмову праходзіць тэхагляд. Акрамя страт бюджэту, гэта яшчэ і прамая небяспека на дарогах.