Паэзія падчас «Каложскага дабравесту» – традыцыйная вечарына ў Горадні


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZUpNaVJyOG9zSXclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Вікторыя Смолка і Аліна Паўлоўская, Іаан Бембель і Анатоль Брусевіч, Юрка Голуб і Данута Бічэль – гарадзенскія паэты розных пакаленняў сабраліся ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы на вечарыну духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.Міжнародны фестываль праваслаўных спеваў «Каложскі дабравест» ладзіцца ў Горадні ўжо пятнаццаты раз, і традыцыйна ў аўторак у межах тыдня праводзіцца вечарына, прысвечаная паэзіі.

АНДРЭЙ МЕЛЬНІКАЎ, БАРД:«Для мяне ўдзел у сённяшнім мерапрыемстве ў гарадзенскай епархіі – гэта магчымасць трошкі пасупрацоўнічаць з адкрытымі людзьмі ў царкве. На жаль, іх не большасць, але яны ёсць, і іх нямала».

Менавіта Андрэй Мельнікаў сваім выступам завяршыў імпрэзу. Увогуле ж, паводле арганізатараў «Каложскага дабравесту», у сёлетняй вечарыне больш увагі надаецца паэтычнаму слову, чым музыцы.

А. ПАВЕЛ КАСПЯРОВІЧ, ПРАВАСЛАЎНЫ СВЯТАР:«Мы вырашылі засяродзіць увагу менавіта на паэзіі. Мы помнім, што беларуская літаратура і беларускае пісьменства маюць хрысціянскія карані, і таму беларуская паэзія мае гучаць у царкоўных залах».

Паэтычная вечарына – традыцыйная, але не галоўная частка фестывалю. Выстава абразоў Божай Маці, лекцыі пра званы, кіналекторый і некалькі фотавыставаў, і – уласна конкурс спеваў, што пачнецца заўтра.

А. ГЕОРГІЙ РОЙ, ПРАВАСЛАЎНЫ СВЯТАР:«Прыязджаюць госці з Францыі, Сербіі, Узбекістану, што нас вельмі ўсцешыла. Армяне таксама будуць. І я ўпэўнены, што прадстаўнікі гэтых культураў вязуць з сабой тое адметнае, чаго мы кожны год чакаем».

Працягваецца фестываль да 27 лютага, а большасць выставаў можна будзе наведаць да сярэдзіны сакавіка.Іншыя тэмы: Сож паўстагоддзя таму на выставе мастака Барыса Звінагродскага ў Гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў. Гурт «Крама» прэзентаваў кліп на песню «Белая вада».Ірына Дарафейчук, «Белсат»