Падзея сезону: мастацкае кіно для iTunes


Артгаўзныя кінапрэм’еры адбываюцца на міжнародных фестывалях, кінапрэм’еры вялікіх галівудскіх блокбастараў адбываюцца самастойна, цяпер жа, нават, міжнародным тэлесерыялам зарганізоўваюць урачыстую прэм’еру… Мы прысвяцілі гэты сюжэт незвычайнай кінапрэм’еры – фільма, які дэманструецца эксклюзіўна на iTunes. Прагрэс рушыць наперад.

Назву стужкі  SPF-18  зразумець цяжкавата. Можна толькі згадаць сугучнасць гэтых літар слову “spoof”, якое азначае “пародыя”. …Не варта нічога ўспрымаць сур’ёзна, гэта – толькі пародыя на жыццё сучасных падлеткаў.

Лёс у гэтага фільма незвычайны, але прэм’еру зарганізавалі з фотасесіяй, з журналістамі, з зорнымі гасцямі, інтэрв’ю і размовамі пра свежыню і нестандартнасць падыходаў.