«Падзея сезону»: «Мадрыд. Кабарэ «Фламенка» – 60 гадоў»


Што такое музыка ў стылі фламенка? Легенды сцвярджаюць, што яе прынеслі ў Іспанію цыганы-беглякі з Індыі, наёмнікі-вайскоўцы, якія служылі іспанскім феадалам. За стагоддзі фламенка зрабілася нібы нацыянальным іспанскім мастацтвам, але старэйшае мадрыдскае кабарэ фламенка святкуе цяпер 60-годдзе свайго заснавання.

Вось яно, кабарэ «Корал дэ ла Марэрʼя»… Яно знаходзіцца ў Мадрыдзе ў будынку 19 стагоддзя, недалёка ад каралеўскага палацу… Унутры тут пануе атмасфера музыкі і скокаў фламенка.

Маці і сын Дэль Рэй саўладальнікі кабарэ, запрашаюць у іхную ўстанову ды з гонарам распавядаюць, што сюды прыходзілі Майкл Дуглас, Нікoўл Кідмэн і Гарысан Форд, а таксама экс-прэзідэнты Амерыкі Ніксан і Рэйган. І яшчэ шмат самых розных знакамітасцяў, як Пеле, рок-гурт «Kiss» ці Мэрайя Кэры.

Бачым, танчыць адна з зорак фламенка – Вольга Льлёрэнтэ. Звычайна фламенка выконваюць квартэтам: апантаны танцор, палымяны спявак, гітарыст і той, хто адбівае рытм.

Дырэктар кабарэ ганарыцца:

– Мяркую Што ў нашай установе за 60 гадоў існавання адбылася найвялікшая ў краіне колькасць фламенка-канцэртаў. І, здаецца, усе самыя знакамітыя артысты жанру тут выступалі…

Ягоная маці падкрэслівае:

– А я працягваю справу мужа. Шукаю маладых моцных выканаўцаў і запрашаю іх сюды. Зараз паеду ў Херэс на фламенка-фестываль шукаць новыя таленты.

Апрача скокаў фламенка, кабарэ прапануе смачнае меню. У іх ёсць, нават, мішленаўская зорка.

Танчаць не толькі жанчыны… Імя гэтага выканаўцы Хуан Хасэ «Эль Джунко». Зразумела, што мужчынская версія скокаў адрозніваецца ад жаночай.

Цікава таксама, што фламенка зрабілася надта папулярным у Японіі, дзе колькасць акадэміяў гэтага майстэрства нядаўна перасягнула іхную колькасць у Іспаніі.

Сяргей Філімонаў