«Падзея сезону»: Коткі ды сабачкі


Гады бягуць, але тэмы, якія цікавяць гледачоў – не змяняюцца. Гэта можна назіраць у любой сацыяльнай сетцы, дзе шчаслівыя гаспадары з захапленнем посцяць фотаздымкі з выявамі сабачак ці котак.

Забаўляльная індустрыя забяспечвае тых гаспадароў новымі прыдумкамі ці імпрэзамі. Зараз пералічу некаторыя з іх ліку.

У цэнтры Нью-Ёрку зладзілі адмысловую пляцоўку, дзе цягам некалькіх дзён збіраліся гаспадыні са сваймі гадаванцамі. Сябе паказаць, на іншых паглядзець.

Афіцыйная назва тусоўкі – «Нью-Ёркская мастацкая выстава для сабачак». Можа, канечне, гэта і мастацтва, але яно вельмі прагматычнае, ядомае. Частку абʼектаў, ці «экспанатаў выставы» наведнікі могуць проста зʼесці.

Больш – глядзіце ў відэа вышэй.

Глядзіце таксама:

Сяргей Філімонаў, belsat.eu