«Падзея сезону»: Конкурс «Міс Сусвет-2017»


І часопісы моды, і фэшн-паказы, і стыль-дызайн-конкурсы прыгажосці – усё гэта частка сусветнае індустрыі забаваў. Цікава, але акторка Міла Ёвавіч пастанавіла папіярыць ейны бясконцы франчайз «Прытулак зла» з дапамогай моднага часопіса, а вось Міс Сусвет і Міс ЗША забраліся разам на «Empire State Building». Зараз даведаемся навошта.

Цяперашняя Міс Сусвет – а гэта дзяўчына з Філіпін – Піа Вурцбах, і цемнаскурая міс ЗША Дэшона Барбер зарганізавалі прэс-канферэнцыю і фотасесію на вышыні «Empire State Building» у Нью-Ёрку. Неўзабаве, 29 студзеня на Філіпінах адбудзецца новы конкурс прыгажосці «Міс Сусвет».

«Зрабіцца Міс Юніверс было марай майго дзяцінства, – кажа філіпінка, – Але я ніколі не думала, што мушу ўзнагародзіць кагосьці яшчэ пасля свайго панавання даўжынёй год».

Магчыма, што новай Міс Сусвет зробіцца ейная амерыканская сяброўка.

«А я – капітан амерыканскага войска, – ганарыцца Дэшаўна, – займаюся цяпер лагістыкай і абсалютна не хвалююся на тэмы прыгажосці».

Прыгажуня з Філіпінаў падкрэслівае свае сурʼёзныя бакі ды захапленні:

«Я лічу, што дзяўчаты на конкурсе мусяць ведаць шмат адказаў на розныя пытанні. Каб менш было летуценнай лухты. І каб яны былі больш падрыхтаваныя да працы і жыцця».

Міс Амерыка, нават, пагоршыла настрой гледачам, заявіўшы:

«Гэта мусяць быць конкурсы не прыгажосці, а дзявочай годнасці. Важная не карона, але мазгі ў галаве. Мая патрыятычная ментальнасць нярэдка перашкаджае ў асабістым жыцці».

29 снежня даведаемся аб тым, хто зробіцца новай Міс Сусвет.

Дзіўным чынам нагадала пра сябе Міла Ёвавіч. Яна пазіравала для Тайваньскага выдання часопісу «Vogue». І паралельна распавядала пра жыццё.

Міле цяпер 41. Яна жыве ў шлюбе з рэжысёрам Полам Андэрсэнам і гадуе двух дачок. Цягам 15-ці гадоў яны разам працуюць над фантастычным серыялам «Прытулак зла» і, вось, неўзабаве на экраны выйдзе ўжо шосты фільм. Плануецца, што ён будзе апошнім, бо, нават, яго падназва «Фінальная частка».

Гэта, увогуле, выпрабаванне, лічыць Міла, быць маці дваіх, гадаваць іх, а паралельна яшчэ здымацца ў кіно. Натуральна, што яна распавядае пра свае дыеты, трэнаванні, цяжкасці з дзецьмі і пра стасункі з сяброўкамі.

Таксама Міла падкрэслівае, што не згубіла цікавасць да чытаніны, захапляецца таксама відэагульнямі, а тэлебачанне глядзіць не так часта. На першым жа месцы ў яе сямʼя.

«Прытулак зла: фінальная частка» пачынае дэманстравацца ў сусветным пракаце з 27 студзеня. Беларускай даты мы пакуль не ведаем.