Падзея сезону: «Гэлаўін»


Ва ўсім свеце да Гэлаўіна рыхтуюцца тыднямі. Шыюць яскравыя касцюмы, упрыгожваюць хаты, арганізоўваюць невядома што – ад імпрэзаў да сцэнак, здымаюць фільмы. У сюжэце пералічым шэраг цікавых сюжэтаў, якія прысвечаны падрыхтоўцы да гэтага своеасаблівага дня.

Адмысловая кінапрэм’ера на свята Гэлаўін – гэта «Піла 8». Новая серыя з папулярнай у свеце франшызы фільмаў жахаў.

Цікава, што расейскі пракат фільма ўжо распачаўся, а ў Беларусі ўся франшыза знаходзіцца пад забаронай.

Гэтая, ды іншыя тэмы – у наступным відэа.

Сяргей Філімонаў