Падзея сезону: «Чэмпіянат свету танга»


Штогод у далёкай Аргентыне (а там, дарэчы, жыве вялікая беларуская дыяспара – нехта падлічыў, што каля паўмільёна чалавек)… адбываецца цэлы шэраг чэмпіянатаў танга. І, цяпер, у нас з вамі ёсць магчымасць пабываць на Сусветным чэмпіянаце, які завяршыўся не так даўно.

15 гадоў запар у горадзе Буэнас Айрэс – адбываецца Чэмпіянат свету танга. Сёлета туды зʼехалася рэкордная колькасць іншаземцаў. Удзел у чэмпіянаце бралі 549 пар з 51 краіны свету. У тым ліку, з Расеі, Нямеччыны і, нават, з Японіі. Тут – два самастойныя фіналы ў двух паралельных катэгорыях. Першая – салонная, другая – сцэнічная.

Прыз невялікі. Пераможцы атрымалі 3 тысячы долараў, а таксама квіткі на самалёт да Парыжу.

Пары ў катэгорыі сцэнічнага танга адрозніваюцца амаль акрабатычнай тэхнікай скокаў, спецыфічнымі і досыць складанымі трукамі.

Лічыцца, што танга нарадзілася ў бардэлях Буэнас Айрэса ў 19-м стагоддзі. Цяпер жа, як бачым, яно пакарыла ўвесь свет.

Сяргей Філімонаў