Падзея сезону: Беларускі вольны тэатр і Pussy Riot


Толькі што Беларускі Вольны Тэатр атрымаў пяцізоркавыя рэцэнзіі ад The New York Times і The Washington Post на імпрэзу з назвай «Падпаленыя дзверы».

Тэатрам кіруюць нашы суайчыннікі Нікалай Халезін і Наталля Каляда, у імпрэзе бярэ удзел Марыя Алёхіна з расейскага панк-гурту Pussy Riot. Здаецца, што гэтая імпрэза – найвялікшы культурны поспех Беларусі цяпер у свеце. На жаль, жыхары нашай краіны не маюць магчымасці ўбачыць «Падпаленыя дзверы» на радзіме.

«Палымяныя, ці падпаленыя дзверы» прысвечаны тым катаванням, якія перажываюць людзі за постсавецкімі кратамі. Міжнародны глядач адчувае, што падзеі трылера жахаў кшталту «Пілы» існуюць у рэчаіснасці. Марыя Алёхіна бярэ ўдзел у гэтай імпрэзе Беларускага Вольнага тэатру.