Падвёз незнаёмца? Ты – незаконны прадпрымальнік!


Падвезці незнаёмца ў Беларусі лічыцца незаконнаю прадпрымальніцкаю дзейнасцю

Спадар Сапаненка падвёз незнаёмца на сваім аўтамабілі да Менску. Прычым бясплатна. Аднак Транспартная інспекцыя ўбачыла ў дзеяннях кіроўцы парушэнне. Паводле інспектараў, ён займаўся нелегальнаю прадпрымальніцкаю дзейнасцю і мусіць быць пакараным. Наш герой лічыць, што яго проста падставілі, а пасажыр быў «падсадною качкаю».

Праца зрабіла яе інвалідам. Начальства: сама вінаватая!

Вольга Таўпянец уладкавалася сартавальніцаю на дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Дэлі Ост» у Віцебску толькі летась у снежні. Майстар цэху 12 сакавіка загадаў жанчыне ісці працаваць на станок зрошчваць драўніну. І гэта апынулася трагедыяй – Вользе піламі станка адрэзала кісць левае рукі. Цяпер маладая жанчына інвалід, да таго ж кіраўніцтва перакладае ўсю адказнасць за няшчасны выпадак на яе.

Апытанне: ці выратуюць Беларусь 50 тыс. працоўных месцаў?

З нагоды падвышэння пенсійнага ўзросту кіраўнік краіны запатрабаваў ад ураду стварыць 50 тыс. новых працоўных месцаў. Мы пацікавіліся ў беларусаў: ці гэта магчыма і ці гэтая ініцыятыва выправіць сітуацыю з беспрацоўем?

У Слуцку стаіць дом з сотнямі мёртвых галубоў

У Слуцку падстрэшша дому № 11 на вул. Жукава ўпадабалі галубы. Аднак птушкі там трапляюць у смяротную пастку. Дзясяткі, а можа, і сотні памерлых галубоў засцілаюць падлогу гарышча. Смурод ад гніцця загінулых птушак даходзіць ажно да першага паверху. Жыхары не першы год наракаюць на гэтую праблему. Звароты да камунальнікаў не мелі плёну, пакуль праблемаю не зацікавіліся журналісты

Возера ў небяспецы

У аграгарадку Возера, што на Уздзеншчыне, як і шмат дзе, прастойваюць старыя калгасныя памяшканні. Паводле мясцовых жыхароў, прыватная асоба ўзяла старыя памяшканні ў арэнду, каб аднавіць дрэваапрацоўчую вытворчасць. Падчас падрыхтоўчых працаў разварушылі роў для адвядзення мазуту. Людзі непакояцца, што праз гэткія дзеянні пацерпіць возера, на беразе якога і месціцца лесапільня.