Хто з вас хоць аднойчы не паддаваўся скрусе? Але дзе мяжа паміж проста моцным сумам і дыягназам «дэпрэсія», якую лекары называюць хваробай ХХІ ст.? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Дэпрэсія па-беларуску: як яе малююць і лекуюць?».
Госця студыі – журналістка, перакладчыца Марына Весялуха, якая трапіла ў псіхіятрычную лякарню і не пабаялася расказаць пра гэта публічна.
«Хадзіла ў прыватную клініку, прымала антыдэпрэсант. Гэта быў стымулюючы інгібітар сератаніну, які ў выніку пачаў працаваць супраць мяне. Пад уплывам гэтых таблетак я пачала сябе рэзаць – рукі, ногі. Я люблю прадказальны, зразумелы боль», – гэтак апісвае свой стан Марына Весялуха.
Нягледзячы на грамадскую стыгматызацыю праблемы псіхічных разладаў, Марына наважылася падзяліцца сваім досведам і выклала ў сеціве дзённік, які пісала ў псіхіятрычнай клініцы, куды яе накіравалі бацькі. Марыне паставілі дыягназ цыклатымія – псіхічны разлад, які выяўляецца ў паталагічнай змене настрою, ад поўнай апатыі да эйфарыі.
Таксама ў выданні:
Дзе тая тонкая мяжа паміж проста моцным сумам і дыягназам? Як жыць і змагацца з хваробаю XXI стагоддзя – дэпрэсіяй? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватансці, і пра вас.
Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.