Падчас канфлікту з Расеяй Беларусі дапамогуць кітайскія баявыя дроны?


Услед за ваеннай агрэсіяй супраць Грузіі і Украіны будуць яшчэ іншыя падобныя праявы новай геастратэгіі Масквы. Засцерагаючыся гэтага, улады Беларусі робяць стаўку перадусім на стратэгічную супрацу… з Кітаем, адзначае палітолаг Арсень Сівіцкі.

«Кітай інвестуе не толькі ў эканоміку Беларусі, але і ў ваенныя магчымасці нашай краіны. Напрыклад, была б немагчымая ракетныя праграма без тэхналогіяў з Кітая. Плануецца развіваць іншыя сістэмы ўзбраенняў. Нават сістэмы СПА, узброеныя дроны», – кажа Сівіцкі.

Паводле эксперта, «Кітай гатовы выкарыстаць вакуум бяспекі ў рэгіёне і падтрымаць наш суверэнітэт і незалежнасць».

Між іншым, цікавая акалічнасць: у 2015 годзе быў прыняты закон, які дазваляе выкарыстоўваць армію Кітая за яго межамі.

Пра тое, хто можа дапамагчы Беларусі ў выпадку гіпатэтычнага канфлікту з Масквой, чаго варты Будапештскі мемарандум і дадзеныя Захадам гарантыі бяспекі нашай дзяржаве і Украіне – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Арсенем Сівіцкім.