Пад выглядам беларусаў расейцы будуць ладзіць у нас правакацыі


Другая ўсясветная вайна скончылася 73 гады таму, але з году ў год з’яўляецца ўсё больш тых, хто выкарыстоўвае памятную дату дзеля прапаганды гвалту ды пагражае свету новай вайною. На акцыі «Несмяротны полк», якая ў Берасці сабрала да дзевяці тысяч, а ў Менску да паўтары тысячы ўдзельнікаў, акрамя людзей, якія прышлі насамрэч з партрэтамі сваякоў, знайшлося месца і перакананым сталіністам, і апалагетам «русского мира».

Дзяніс Івашын, рэдактар беларускай службы INFORMNAPALM.ORG, адзначае, што ўдзельнікаў акцыяў «Бессмертного полка» ў Беларусі мабілізавалі расейскія арганізацыі.

«Гэтая тысяча-паўтары тысячы чалавек – гэта ўвесь іх мабілізацыйны рэзерв, максімум, на які яны здольныя. Я лічу, гэта недастатковая колькасць для правядзення якіх кольвек сцэнароў па анэксіі Беларусі. Таму будуць у Беларусь заяжджаць розныя расейскія турысты і пад выглядам беларусаў будуць праводзіць розныя дыверсійныя правакацыйныя акцыі».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»