Па Меншчыне праехалі калекцыйныя матацыклы


На матацыкле – праз час і прастору! Фестываль «Кола часу» сёлета сабраў больш за сотню ўдзельнікаў з розных краінаў свету і прайшоў у форме прабегу «Крывіцкае падарожжа».

Удзельнікі імпрэзы на калекцыйных матацыклах праехалі па вёсках ды мястэчках Вілейскага і Мядзельскага раёнаў. Прабег прайшоў маршрутам Людвінова–Камена–Даўгінава–Будслаў–Крывічы–Людвінова і ў кожным паселішчы стварыў сапраўднае свята.