Оўбама сыходзіць, але пакідае надзею, што амерыканцы абароняць дэмакратыю


Было падсумаванне, гонар за дасягненні. І не абышлося без слёзаў. Барак Оўбама сыходзіць з пасады прэзідэнта. А пакідае надзею, што амерыканцы абароняць дэмакратыю. Засталося забраць апошнія рэчы з Белага дома, бо ўжо амаль праз тыдзень туды ўедзе новы гаспадар – Доналд Трамп.

А тым часам не сціхаюць скандалы вакол новаабранага прэзідэнта Амерыкі. Некалькі выданняў падалі інфармацыю, што Расея мае кампрамат на Трампа. Той адрэагаваў і паведаміў на «Twitter», што ўсё гэта фэйкі. А вось кандыдат на пасаду дзяржсакратара Рэкс Тылерсан пабачыў з боку Расеі пагрозу для Злучаных Штатаў.

У «Гарачым каментары» – Валер Кавалеўскі з Беларуска-амерыканскага задзіночання.

«У апошнія дні і месяцы свайго кіравання Оўбама робіць усё магчымае, каб тая палітыка, якую ён фармуляваў шмат гадоў і на якую пайшло шмат высілкаў, каб захоўвалася, каб Трамп не мог яе адмяніць ці вельмі хутка змяніць. У тым ліку гэта і накіраванне сілаў ва Усходнюю Еўропу, выдаткаванне дадатковых фінансаў на абаронныя выдаткі ў еўрапейскіх краінах для абароны супраць магчымай агрэсіі Расеі», – заявіў Валер Кавалеўскі.