Оскар для ДыКапрыё


«Добрае пытанне: чаму ўсе прычапіліся да гэтага «Оскара»? Гэта 88-мы «Оскар», а чарнаскурых намінантаў не было прынамсі 71 раз, окей?».

Крыс Рок быў найбольш экспрэсіўны ў словах, аднак з галоўнай сцэны Лос-Анджэлесу сёлета ўвогуле шмат гаварылі пра набалелыя праблемы: Сэм Сміт, якога ўзнагародзілі за найлепшую песню – да фільму пра Бонда, казаў пра дыскрымінацыю сексуальных меншасцяў, а Лэдзі Гага і віцэ-прэзідэнт ЗША Джоў Байдэн заклікалі звяртаць большую ўвагу на праблему сексуальнага гвалту.Марына Вашкевіч, Сяргей Будкін