Нясвіж. Ідэальны горад Радзівілаў


Воляю гаспадара-ўладальніка князя Радзівіла Нясвіж у XVI ст. быў спланаваны паводле італьянскай мадэлі як ідэальны горад, галоўным прынцыпам якога была сіметрыя.

Нясвіжцы ўласнымі сіламі і з дапамогаю Радзівілаў збудавалі ратушу, насыпалі валы ды бастыёны, паставілі пяць брамаў. Адная з іх – Слуцкая – ацалела, сёння гэта музей.

Нясвіж прываблівае турыстаў не толькі радзівілаўскім замкам, але і ўнікальнымі помнікамі архітэктуры, сярод якіх – слынны касцёл Божага Цела, першы помнік архітэктуры барока не толькі Беларусі, але і ўсёй Рэчы Паспалітай.