Нябачныя людзі. Да Сусветнага дня Чалавека з сіндромам Даўна


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

З аднаго боку, мы ўвесь час нечым пераймаемся. А з іншага – перакананыя, што нічога кепскага менавіта з намі не здарыцца. Ні з намі, ні з нашымі дзецьмі. Але… Людзі з асаблівасцямі – іх рэдка сустрэнеш на вуліцы, але іх, на жаль, нямала… Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй праграмы – «Нябачныя людзі».

Госця студыі – маці дзяўчынкі з сіндромам Даўна Дар’я Класкоўская, якая з мужам Арцёмам чакае трэцюю дачку і ўжо гадуе двух маленькіх дзяўчынак, старэйшая з якіх – сонечная дзіця.

Ці ёсць паказнікі, што падвышаюць шансы на з’яўленне «сонечнага» дзіцяці? Ці залежыць гэта ад ўзросту бацькоў ці злж? Як прадухіліць ці дазнацца пра дыягназ на пачатковых стадыях цяжарнасці? Як «перажыць» такі дыягназ з найбольш ашчадным эфектам? Што змушае адмаўляцца ад такіх дзяцей, а што матыву пакінуць з сабой? Як варта паведамляць і ўспрымаць такія навіны? А што раяць у такіх выпадках дактары?

Дар’я Класкоўская і Валярына Кустава

Адметныя дзеці – раз’ядноўваць ці лучаць сем’і? Што варта развіваць у іх, а чаго пазбягаць? У якіх прафесіях дзеці з адметнасцямі могуць праявіць сябе найлепей? Якімі талентамі і адметнасцямі характару валодаюць? Як ім знайсці партнёраў і каханне па жыцці?

На каго можна разлічваць у рэабілітацыі дзетак з асаблівасцямі? Ці створаныя ў Беларусі ўмовы для іх паўнавартаснага развіцця, адукацыі і рэалізацыі? Як варта ставіцца да людзей з адметнасцямі? Пра што мараць іх бацькі?

Дар’я Класкоўская

Нашы героі – музыка Кацярына Севярын і як муж, праграміст, Аляксандр Севярын, шчаслівыя ў шлюбе, падзеляцца сакрэтам, як людзі з абмежаваннямі зроку могуць быць паўнапраўнаю часткаю грамадства: працаваць, зарабляць, самастойна перамяшчацца па горадзе, рэалізоўвацца.

А 3D-мастак Максім Молнар, раскажа, як людзі з абмежаваннем слыху могуць атрымаць ITспэцыяльнасць і рэалізаваць сябе на цікавай і высока аплочваемай працы. І самае галоўнае – усе нашыя героі здзяйсняюць свае мары, нягледзячы ні на што!

Што абярэ наша госця: Яшчэ адно дзіця – дзяўчынка ці хлопчык? Выйгралі латарэю: на што патраціце – падарожжа ці на рэабілітацыйныя працэдуры для Любы? Патанчыць ці схадзіць у тэатр? Пачытаць ці паспаць? Дыягназ дачкі дадаў моцы ці адабраў сілы? Магчымасць пайсці на працу: выхавацелькай ці медсястрой? Здароўе ці каханне?

Гэта праграма выходзіць у эфір 21 сакавіка, у Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Даўна. Калі ўбачыце асабліва чалавека на вуліцы – усміхніцеся яму. І не забывайцеся, што «Прыват» – гэта ў прыватнасці, і пра вас!

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.