Новыя гаспадары вёскі, або гараджане-сяляне


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Многія жыхары вёсак імкнуцца ў горад. Плынь тых, хто едзе ў адваротным кірунку, нашмат меншая. У кожным разе жыццё на вёсцы істотна змянілася. Якое яно сёння? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй перадачы – «Новыя гаспадары, або гараджане-сяляне».

Цёплае казінае малако штораніцу ці паўфабрыкаты ў бліжэйшым супермаркеце, свая лазня ці паход у начны клуб? У чым перавагі жыцця на вёсцы новых гаспадароў? Якія яны – сучасныя фермеры і ўладальнікі аграсядзібаў? Чым зарабляюць на жыццё і чаму аддаюць перавагу – стылізаванаму сурагату ці традыцыйнаму вясковаму ўкладу?

Госця праграмы – новая гаспадыня, паспяховая маркетолаг Кацярына Голубева, што ўжо тры гады як пераехала ў сядзібу-музей «Заброддзе», уліўшыся ў сямʼю творцаў Цітовічаў, што жывуць у вёсцы ўжо 42 гады. Таксама героі выдання – малады фермер, бацька чатырох дзяцей Вадзім Левон і гарадскія насельнікі паселішча «Чароўныя Халмы».

Кацярына Голубева і Валярына Кустава

Што абярэ госця: Лазня ці СПА? Прагулянка па Парыжы або шпацыр па лесе? Кактэйль у бары або малако ля печкі? На кані ці на аўтамабілі? Спевы пеўня раніцай або канцэрт у Менск-арэне? Будучыня для дзяцей – жыццё ў Заброддзі, Менску ці Берліне?

А што вам падабаецца і што не падабаецца ў жыцці на вёсцы? А ў горадзе? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.