Сальдa Новы ўдар па бізнесе: узрастае базавая арэндная велічыня


Прапановы прадпрымальнікаў не пачутыя. У нацыянальнай платформе бізнесу-2016 дзелавыя колы выступілі за зніжэнне ставак арэнднай платы, адмену павышаючых каэфіцыентаў ды аплату арэнды па факце. Але паводле пастановы Саўміну з 1 красавіка базавая арэндная велічыня павялічваецца. Яе рост склаў прыкладна столькі ж, на колькі выраслі спажывецкія кошты летась – амаль 14 %.ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «Раённыя начальнікі, абласныя – яны жывуць за кошт гэтай аплаты. А для малога і сярэдняга бізнесу, які арандуе памяшканні, стане вельмі складана. Але я ведаю выпадкі, калі стаўкі падымаюцца і прыватнымі арэндадаўцамі. Але наагул гэтая мера выключна няправільная».Эканамічны крызіс не абышоў і рынак арэнды нерухомасці. Попыт імкліва падае. Таму захада можа стаць балючай не толькі для арандатараў, але і арэндадаўцаў.МІХАЛ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: «Капіталізм – гэта такое ўсталяванне ў грамадстве, якое рэгулююцца попытам і прапановаю. І калі попыт ёсць – то кошты на памяшканні вырастаюць. Але ў нас прыкладна 20 % памяшканняў стаяць пустыя. Але цана на іх расце. Ну і будуць у нас стаяць пустыя 30-40, а можа нават і 50 адсоткаў. Мабыць гэта і зʼяўляецца мэтай тых шкоднікаў, якія жадаюць павышэння аплаты за арэнду».Увядзенне базавай арэнднай велічыні ў 2012 годзе спрыяла развязанню некаторых пытанняў найму памяшканняў у дзяржавы. Узніклі адзіныя больш-менш зразумелыя правілы гульні. Але цяпер праз крызіс на рынку камерцыйнай арэнды стаўкі ідуць долу. Тым часам дзяржава кошты падвышае

Чарговае ўмяшальніцтва ў гандаль. Дзяржава хоча рэгуляваць гандлёвыя бонусы

Гандлёвыя бонусы абмяжуюць. Міністэрства гандлю без асаблівай нагоды і фактычна без абгрунтавання прапанавала законапраект аб вызначэнні і рэгуляванні гандлёвых прэміяў. Супраць новаўвядзення выступілі нават дзяржаўныя канцэрны.Цяпер памер гандлёвых бонусаў вызначаецца паводле рынкавых прынцыпаў. Кампаніі-вытворцы, якія зацікаўленыя ў прасоўванні свайго тавару прадстаўляюць крамам дадатковую колькасць прадукцыі па ніжэйшых коштах, або нават бясплатна ў якасці заахвочвання да супрацы. Кошты ж на тавары з улікам ужо сваіх інтарэсаў вызначаюць гандляры. Менавіта гэты момант і жадае кантраляваць дзяржава.

Каментары