Новая міліцэйская забава? «Бяздомных кідаюць у сметніцу»


Бяздомнікаў хаваюць замест таго, каб развязваць іх праблемы

Паводле апошніх звестак Белстату ў нашай краіне толькі 587 бяздомнікаў. На вуліцах іх сапраўды рэдка заўважыш. Але адмыслоўцы кажуць, што насамрэч бесхацінцаў у нас больш за 10 тысячаў. Іх наяўнасць нічога не кажа пра эканамічнае развіццё краіны. Бяздомнікаў хапае ўва ўсім свеце — на вакзалах, ля метро, у людных месцах самых заможных гарадоў. У Беларусі ж фактычна не распрацаваная сістэмы дапамогі беспрытульным, няма праграмаў і захадаў дзеля інтэграцыі ў нармальнае жыццё і сацыялізацыі. А тым часам яны маюць патрэбу не толькі ў матэрыяльнай, але і псіхалагічнай дапамозе.

Апытанне: ці варта дапамагаць бесхацінцам?

Афіцыйна ў Менску зарэгістравана каля трох сотняў бесхацінцаў. І гэтыя людзі маюць прытулак у дзяржаўнай начлежцы. Тыя ж, каго не ўлічылі, вымушаныя хавацца ад міліцыі ў падвалах і цеплатрасах. Шмат хто з іх даўно прызвычаіўся да вандроўнага ладу жыцця, некаторыя наракаюць на тое, што ў грамадстве іх лічаць ізгоямі. Мы запыталіся ў мінакоў, адкуль у нашай краіне бяздомнікі.

У Іўі жыхары, якія займаюцца сельскагаспадарчымі працамі, атрымалі «лісты шчасця»

Іўе — унікальнае мястэчка на Гарадзеншчыне. Некалькі стагоддзяў тут жывуць татары, якія традыцыйна займаюцца сельскаю гаспадаркаю. Гэткі лад захаваўся і да нашых дзён — вялікая колькасць жыхароў гораду зарабляе, працуючы на агародзе. Паводле Дэкрэту № 3 «Аб сацыяльным утрыманстве», ад падатку вызваленыя жыхары сельскае мясцовасці, якія вядуць уласную дапаможную гаспадарку. Каля трохсот гэтак званых «агароднікаў» Іўя трапілі ў пастку: лічыцца, што жывуць яны ў горадзе, а значыць, і падатак на ўтрыманства мусяць плаціць.

Ахвяру Барысаўскае трагедыі выключылі са спісу пацярпелых

Летась нашую краіну агаломшыла трагедыя ў Барысаве. У доме № 6 на вуліцы Дняпроўскай ад чаднага газу загінулі дзве сямʼі, што жылі на другім і трэцім паверсе. Сям’я нашае гераіні Настассі — адзіныя, хто выжыў у трагедыі. У тыя дні праз моцны пах газу жанчына неаднаразова выклікала аварыйную службу, але працаўнікі «Барысаўгазу» не выявілі выцеку. Да Настассі прыязджала і хуткая дапамога, і тэрапеўт з паліклінікі, якая наноў выклікала хуткую і скіравала жанчыну ў лякарню. Там скаргу на газ палічылі неістотнаю, аналізаў не ўзялі, але выдалі даведку пра прастуду і адпусцілі дадому. Спачатку следства далучыла спадарыню Настассю да справы як пацярпелую, а пасля выключыла на падставе медычнае экспертызы.

З жыхароў Талачыншчыны камунальнікі патрабуюць шалёныя грошы за вываз смецця

Жыхары Талачынскага раёну паўсталі супраць свавольства мясцовых камунальнікаў. Вяскоўцаў абурае тое, што з іх спрабуюць спагнаць пеню і атрымаць плацяжы за паслугі, якіх не ажыццяўлялі. Напрыклад, змушаюць вярнуць шалёныя грошы за вываз смецця, якога ніхто не вывозіў. У некаторых вёсках раёну камунальнікі нават паспрабавалі падманам заключыць дамовы задняю датаю. Акрамя спробаў спагнаць з людзей грошы ні за што, вяскоўцам давялі, што кожны з іх пакідае пасля сябе 2 кілаграмы смецця штодня! Аднак, паводле жыхароў, аб’ёмаў адкідаў ніхто не замяраў. Мясцовыя жыхары перакананыя, што працаўнікі тутэйшае жыллёва-камунальнае гаспадаркі злоўжываюць прыпіскамі, робячы праз гэта шкоду дзяржаве.